Грамадства

Шулейка пра разлікі на ўраджай: будзе больш за мільён тон збожжа


Фота з архіва

1 жніўня, Пружанскі раён . У Беларусі чакаюць атрымаць больш важкі ўраджай збожжа ў параўнанні з мінулым годам. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка ў час цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў Брэсцкай вобласці за намалот 1 млн тон збожжа,

«Краіна чакае рэкорднага ўраджаю. Ён больш значны, чым у мінулым годзе. Разумеем, што будзе больш за 1 млн т дадаткова збожжа. Гэта вельмі важна сёння», — сказаў Юрый Шулейка. Ён падкрэсліў, што на фарміраванне ўраджаю ўплывае шмат фактараў, у тым ліку падрыхтоўка кадраў, тэхнікі і яе абслугоўванне, непасрэдна арганізацыя ўборачнай кампаніі.

«Рэспубліка ў гэтым годзе падрыхтавалася добра. Трэба разумець, што падрыхтаваліся на два тыдні раней, чым звычайна, таму што ўраджай выспеў раней з-за ўмоў надвор’я», — адзначыў віцэ-прэм’ер. Ён звярнуў увагу на тое, што ў апошнія гады праведзена значнае абнаўленне машынна-трактарнага парку, многія гаспадаркі атрымалі новыя камбайны. Наяўнасць больш сучаснай і прадукцыйнай тэхнікі дазволіць правесці ўборачную кампанію ў больш сціслыя тэрміны.



«Усталявалася добрае надвор’е. Хочам зрабіць пэўны рывок для таго, каб ужо да канца гэтага тыдня, пачатку-сярэдзіне наступнага мы мелі як мінімум 80 працэнтаў уборачных плошчаў, і далей рыхтаваліся ўжо да пасеву азімых культур», — падкрэсліў Юрый Шулейка. У прыватнасці, поўным ходам ідзе падрыхтоўка да сяўбы азімага рапсу. Аграрыі рыхтуюць глебу, аруць, уносяць угнаенні. Прадаўжаецца корманарыхтоўка.

«Кукурузу чакаем у планавай ураджайнасці, добрай ураджайнасці. Спеюць буракі. Таксама павінны сабраць не менш за 5 млн т, якія ставілі сабе ў задачу», — дадаў намеснік прэм’ер-міністра.



Юрый Шулейка павіншаваў хлебаробаў Брэсцкай вобласці за намалот 1 млн т збожжа, падзякаваў за зладжаную работу. У цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў таксама прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть