Грамадства

Вуліцы ператварыліся ў рэкі. Непагода накрыла Мінск

18 ліпеня, Мінск . На Мінск абрушыўся лівень, вуліцы ператварыліся ў рэкі. У горадзе спыняўся рух транспарту, .


З-за ліўня па горадзе фіксуецца шмат выпадкаў падтаплення, у многіх раёнах затапіла праезную частку, быў спынены рух транспарту, у тым ліку парушаны графік руху грамадскага транспарту. Відавочцы паведамляюць, што на вул. Я. Коласа людзі амаль дзве гадзіны былі заблакіраваны ў трамваях, якія стаялі ў вадзе, вадзіцелі не маглі адкрыць дзверы.

Паведамляецца, што на вул. Веры Харужай на машыну ўпала дрэва.


Часова з-за непагоды закрывалася станцыя метро «Парк Чалюскінцаў». Паводле паведамленняў відавочцаў, туды хлынула вада. Таксама закрыты адзін з уваходаў у метро на станцыі «Усход», дзе ўстараняюць наступствы затаплення.

Усе дарожныя службы і падраздзяленні МНС задзейнічаны ва ўстараненні наступстваў ліўня. У ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» манітораць сітуацыю ў дварах і з затапленнямі падвалаў.

ДАІ заклікае вадзіцеляў устрымацца ад паездак.

Пры гэтым у ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» адзначаюць, што ліўневая каналізацыя спраўная і ачышчаная, аднак з-за вялікай колькасці ападкаў не спраўляецца з патокам вады.

«Калі дождж сціхае, вада з вуліц горада сыходзіць. Спецыялісты прымаюць меры па ліквідацыі наступстваў», — адзначылі спецыялісты.


Дзейнічае план «Пасейдон», па якім замацаваны ўсе месцы магчымых падтапленняў. Туды аператыўна выязджаюць брыгады слесараў аварыйна-аднаўленчых работ для забеспячэння максімальна хуткага скіду вады і ліквідацыі наступстваў падтапленняў.

Паводле інфармацыі МНС па стане на 13.00, у сувязі з інтэнсіўным выпадзеннем ападкаў 18.07.2024 зафіксаваны 38 падтапленняў праезных частак, падтоплены адзін паркінг, адзін будынак і два падземныя пераходы ў Мінску.


Найбольш складаны ўчастак — раён станцыі метро Чалюскінцаў.

На месцы працуюць ратавальнікі. Пры дапамозе мотапомпаў яны праводзяць работы па адпампоўванні вады.

Закрыты вестыбюль на станцыі метро Усход. На станцыі метро парк Чалюскінцаў работа адноўлена на ўваход і выхад.

Таксама ў месцах падтапленняў працуе тэхніка ДВА «Гаррамаўтадар».

Ратавальнікі прадаўжаюць маніторынг абстаноўкі і выязджаюць на ліквідацыю наступстваў непагоды.

Фота Таццяны Матусевіч

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть