Культура

Міжнародны фестываль сацыяльнага кіно адкрылі на «Славянскім базары ў Віцебску»

11 ліпеня, Віцебск . У фестывальным Віцебску адкрыўся першы міжнародны фестываль сацыяльнага кіно «Інтэрнат»,

Старт духоўна-асветнаму праекту далі ў Доме кіно. На працягу трох дзён у Віцебску пакажуць некалькі карцін, сярод якіх будуць дакументальныя фільмы «Той, хто адмяніў вайну», «Камертон шчасця», «Мама, я вырасту», карціна «Іншым я ўжо не буду» і драма «Сікера». Гледачы ўбачаць таксама кароткаметражную работу «Крылы» і дакументальныя стужкі «Адзін у полі не воін» і «Божа, я адчуваю набліжэнне тваё».

«Мы сабраліся тут, каб паказаць свету духоўную сілу кіно, яго здольнасць уздзейнічаць на грамадскую свядомасць, а таксама адыграць сваю ролю ва ўмацаванні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Кожны фільм, гісторыя, якую вы ўбачыце на гэтым фестывалі, нясе ў сабе глыбокі сэнс, выклікае дыялог і ўздымае важныя пытанні ў грамадстве, прапагандуе традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Мы ўпэўнены, што значэнне экраннага мастацтва ўзрастае. Экран стаў полем бітвы за розумы, сэрцы і душы падрастаючага пакалення. Сёння майстры кіно стаяць на перадавой ідэалагічнай барацьбы з пошласцю і безгустоўнасцю», — сказаў старшыня праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў Яўген Арандарэвіч.

Асаблівы сэнс фестываль набывае ў святле 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і набліжэння стагоддзя беларускага кіно. І свет мастацтва — дзейсны інструмент змянення і паляпшэння свету, дадаў старшыня праўлення. Фестываль, паводле яго слоў, стане і пляцоўкай для абмеркавання і абмену думкамі.

Намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Алена Богдан падкрэсліла, што ў час праектаў кіналекторыя «Інтэрнат» размова пойдзе пра агульныя каштоўнасці, якія немагчыма выкрасліць ніякімі серыяламі, сучаснымі баевікамі, як бы ні стараліся сёння закласці гэта ў розумы моладзі. «Заўсёды ёсць іншае кіно — сацыяльнае, дакументальнае. І, магчыма, усе сеансы ў нашых кінатэатрах павінны пачынацца менавіта з прагляду такіх фільмаў, якія прывіваюць гэтыя агульначалавечыя каштоўнасці», — падкрэсліла яна. Размова ідзе пра гісторыі, якія маглі б расказаць, як важна быць патрыётам, падтрымліваць блізкіх, паважаць старэйшае пакаленне, ствараць сем’і і гадаваць у іх дзяцей.

Фестываль сацыяльнага кіно «Інтэрнат» арганізаваны Беларускім саюзам кінематаграфістаў, Расійскім клубам праваслаўных мецэнатаў, Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы, Камісіяй па культуры, навуцы і адукацыі Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі, Беларускай праваслаўнай царквой, міжнародным славянскім літаратурным форумам мастацтваў «Залаты Віцязь» і іншымі грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі. Ён увайшоў у асноўную праграму XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які праходзіць з 9 па 15 ліпеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть