Грамадства

Як будуць працаваць установы аховы здароўя ў выхадныя і святы мая, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя


Фота з архіва

26 красавіка, Мінск . Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла графік работы ўстаноў аховы здароўя для арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву ў выхадныя і святочныя дні ў маі, расказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Амбулаторна-паліклінічнае звяно, амбулаторна-паліклінічныя падраздзяленні бальніц і РНПЦ, арганізацыі пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэкі, арганізацыі медтэхнікі 1, 9 і 14 мая будуць працаваць па графіку святочнага дня, 10 і 18 мая — рабочага, 11 і 13 мая — суботняга, 12 і 19 мая — выхаднога.

Зменіцца графік работы таксама бальніц і РНПЦ. 1, 9 і 14 мая яны будуць працаваць па графіку святочнага дня, 10 і 13 мая — рабочага, 11 і 18 мая — суботняга, 12 і 19 мая — выхаднога.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што пры фарміраванні графікаў работы медперсаналу ўлічваецца існуючая эпідэмічная сітуацыя і аб’ёмы меддапамогі. Традыцыйна служба хуткай (неадкладнай) меддапамогі працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть