Беларусь фестывальная. Мерапрыемствы жніўня |
Жнівень у Беларусі насычаны яркімі тэматычнымі этнакультурнымі фестывалямі, а таксама культурнымі святамі. У гэтым месяцы пройдуць:
10 жніўня — брэндавае свята «Іўеўскі памідор» (г.Іўе);
10 жніўня — рэспубліканскі сацыяльна-культурны праект «Фестываль дзвюх рэк» (г.Докшыцы);
10 жніўня — экалагічны фестываль «Спораўскія сенакосы» (Бярозаўскі раён);
10 жніўня — летняе воднае свята «Юшка-фэст» (Вілейскі раён);
10 жніўня — фестываль гістарычных рэканструкцый «Нясвіжская фартэцыя» (г.Нясвіж);
14 жніўня — свята «Макавей» (Слаўгарадскі раён);
16-17 жніўня — рэгіянальны фестываль народнай творчасці «Дрыбінскія таржкі» (г.Дрыбін);
17 жніўня — абласны фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва» (Смаргонскі раён);
17 жніўня — каравай-фэст «Бацькава булка» (г.Свіслач);
17 жніўня — міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» (Петрыкаўскі раён);
17-18 жніўня — фестываль славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» (в.Домжарыцы);
23-24 жніўня — свята «Ганненскі кірмаш» (г.п.Зэльва);
24 жніўня — гастранамічны фестываль-свята «Хлеб, сыр, квас і добры настрой» (г.Навагрудак).
Крыніцы: ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызме».