Інфаграфіка

Занятасць насельніцтва Беларусі |

1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы.

Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі — 4152,2 тыс. чалавек (45,2% ад агульнай колькасці насельніцтва)*.

У 2023 годзе адну работу мелі 98,7% занятага насельніцтва, асноўную і дадатковую — 1,3%.

95,5% занятага насельніцтва працуе па найме.

Удзельная вага моладзі (да 31 года) у агульнай колькасці занятых — 20,5%.

Сярэдні ўзрост занятых — 42 гады.

Размеркаванне колькасці занятага насельніцтва:

— па палавой прыкмеце:

49,7% — мужчыны,

50,3% — жанчыны;

— па месцы пражывання:

79,6% — у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу,

20,4% — у сельскіх населеных пунктах.

Топ-5 відаў эканамічнай дзейнасці:

23,4% — прамысловасць;

13,7% — аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў;

11,1% — адукацыя;

10,1% — сельская, лясная і рыбная гаспадарка;

7,9% — ахова здароўя і сацыяльныя паслугі.

Для даведкі: Свята працы — агульнарэспубліканскі святочны дзень, устаноўлены Указам Прэзідэнта Беларусі №157 ад 26 сакавіка 1998 года.

* Паводле даных 2023 года.

Крыніца: Белстат.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть