Палітыка

Умацоўваючы экспертнае ўзаемадзеянне. У БІСД прайшла сустрэча з дэлегацыяй Зімбабвэ

24 верасня, Мінск . У Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (БІСД) прайшла экспертная сустрэча з дэлегацыяй Зімбабвэ пад кіраўніцтвам галоўнага сакратара Прэзідэнта і Кабінета Рэспублікі Зімбабвэ Марціна Рушвая,

Дырэктар БІСД Алег Макараў азнаёміў гасцей з асноўнымі напрамкамі дзейнасці інстытута. Адбыўся канструктыўны абмен думкамі адносна бягучага стану і перспектыў развіцця беларуска-зімбабвійскіх адносін.

Удзельнікі пацвердзілі значную ролю экспертнага дыялогу ва ўмовах выклікаў сучаснасці, абмеркавалі міжнародны парадак дня ў глабальным і еўрапейскім вымярэннях.

Марцін Рушвая выказаўся на карысць больш цеснай кааперацыі паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін, паглыблення камунікацыі паміж даследчымі цэнтрамі Беларусі і Зімбабвэ. «Мы тут вучымся. Мы вучымся ў краін-партнёраў. І Беларусь — якраз такая краіна. Потым пры дапамозе пасольства мы зможам узаемадзейнічаць па пытаннях, у якіх нам спатрэбіцца ваша дапамога», — расказаў кіраўнік зімбабвійскай дэлегацыі.

У сваю чаргу, Алег Макараў запэўніў замежных калег, што беларуская «фабрыка думкі» гатова да ўзаемадзеяння і можа дапамагчы ў арганізацыі аналітычных структур у Зімбабвэ. «Улічваючы цудоўныя адносіны нашых дзяржаў, мы адкрыты да дыялогу», — падкрэсліў дырэктар БІСД.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць прадоўжыць узаемадзеянне па пытаннях, якія маюць узаемны інтарэс.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть