Грамадства

Адвакаты акажуць бясплатную юрыдычную дапамогу пацярпелым па справе аб генацыдзе


Фота з архіва

8 лютага, Мінск . Юрыдычную дапамогу за кошт сродкаў тэрытарыяльных калегій адвакатаў пацярпелым па крымінальнай справе па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд акажуць адвакаты. Адпаведная пастанова была прынята сёння на пасяджэнні савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, паведаміў БЕЛТА старшыня БРКА Аляксей Швакаў.

Паводле яго слоў, сацыяльная справядлівасць аднесена Канцэпцыяй прававой палітыкі да асноўных элементаў адвакацкай дзейнасці. «Сёння адвакаты аказваюць бясплатную юрыдычную дапамогу значнай колькасці грамадзян, якія маюць патрэбу ў ёй. Дапамагчы пацярпелым па крымінальнай справе па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны мы лічым сваім абавязкам», — падкрэсліў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть