Грамадства

Стварэнне і развіццё супраць разбурэння і дэградацыі. Выставу БЕЛТА «Паралельныя светы» прадставілі ў БДУ 

5 лютага, Мінск . Выставу БЕЛТА
«Паралельныя светы» прадставілі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце,

Аснову праекта «Паралельныя светы» склалі
17 плакатаў, на якіх можна ўбачыць кадры з архіва агенцтва, якія адлюстроўваюць
два светы: свет дзяржавы — стварэння і развіцця, і свет апазіцыі — разбурэння і
дэградацыі. Раней выстава працавала на 22-м паверсе Нацыянальнай бібліятэкі,
дзе размешчана аглядная пляцоўка. Як расказалі ва ўстанове культуры, выставу
«Паралельныя светы» з 17 па 21 студзеня наведалі больш за 8 тыс.
чалавек.

22 студзеня праект пераехаў на Мінскі аўтамабільны
завод, а сёння фотавыставу прадставілі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Першымі
яе ўбачылі студэнты філалагічнага факультэта. Многіх з іх прадстаўленыя на
выставе кадры не пакінулі абыякавымі і навялі на разважанні. Навучэнцы
абмяркоўвалі ўбачанае, дзяліліся ўражаннямі адзін з адным і з выкладчыкамі.
Вялікі водгук у сэрцах студэнтаў, якія прыехалі на вучобу ў сталіцу з
Гомельскага рэгіёна, знайшла тэма Чарнобыля і аднаўлення беларускіх зямель.

«Было цікава ўбачыць на архіўных фатаграфіях,
як аднаўлялі забруджаныя землі, — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад выставы
студэнт філалагічнага факультэта Улад. — Напэўна, тады, 30 гадоў таму, было
складана нават уявіць, што людзі тут змогуць не толькі жыць, але і займацца
сельскай гаспадаркай. Наша дзяржава правяла вялікую работу, каб усё гэта стала
магчымым».

«Па-мойму, гэта вельмі цікавая задумка:
паказаць два розныя светы. Ёсць магчымасць наглядна параўнаць тое, што ў нас
ёсць цяпер, з тым, да чаго нас вяла апазіцыя. Цяпер у нас ёсць магчымасць
атрымліваць адукацыю, пайсці на работу. Думаю, калі б у апазіцыі атрымалася
прыйсці да ўлады, усё было б значна горш. Нават па лозунгах апазіцыі можна
зразумець, што нічога, акрамя разбурэння, яны прапанаваць не могуць», —
лічыць студэнтка філалагічнага факультэта Таццяна.

Фота Таццяны Матусевіч 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть