Палітыка

Алейнік: адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам — гэта адносіны са знакам якасці

9 лютага, Ташкент . Адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам — гэта адносіны са знакам якасці. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, каменціруючы вынікі афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з яго ўзбекскім калегам Шаўкатам Мірзіёевым,

«Праведзеныя вельмі грунтоўныя перагаворы кіраўнікоў дзяржаў пацвердзілі гістарычны характар гэтага візіту. З упэўненасцю магу сказаць, што сёння адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам і лідарамі нашых дзяржаў — гэта адносіны са знакам якасці», — падкрэсліў Сяргей Алейнік.

Перагаворы кіраўнікоў дзяржаў ён назваў грунтоўнай размовай па ўсіх без выключэння напрамках двухбаковага супрацоўніцтва. Па іх выніках падпісана дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі на 2024-2025 гады. У ёй у тым ліку прадугледжаны праекты прамысловай кааперацыі, стварэнне сумесных высокатэхналагічных вытворчасцей.

Гаварылі бакі і аб выхадзе на рынкі трэціх краін, перш за ўсё Афганістана.

«Мы будзем рэалізоўваць усе гэтыя планы ў бліжэйшым будучым. Размова ідзе аб шматузроўневым стратэгічным узаемадзеянні паміж нашымі краінамі, якое мы маем намер паглыбляць», — заявіў міністр.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть