Палітыка

Беларусь і Кыргызстан абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва


Фота МЗС

26 сакавіка, Мінск . Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко быў прыняты Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі Садырам Жапаравым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Кыргызстане. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Прэзідэнт падзякаваў паслу за асабісты ўклад у развіццё двухбаковых беларуска-кыргызскіх адносін, актыўную работу ў якасці дуаена дыпламатычнага корпуса ў Кыргызскай Рэспубліцы.

Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і падкрэслена ўзаемная нацэленасць на развіццё плённага міждзяржаўнага дыялогу.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть