Культура

Арцёменка: фестываль «Час моцных» заняў дастойнае месца сярод культурных мерапрыемстваў краіны

29 мая Мінск . Рэспубліканскі фестываль роўных магчымасцей «Час моцных» заняў дастойнае месца сярод культурных мерапрыемстваў краіны. Такім меркаваннем падзялілася намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка перад цырымоніяй урачыстага закрыцця,

28 мая ў Мінскім гарадскім палацы культуры прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця фестывалю «Час моцных». Лепшыя прадстаўнікі ад кожнай вобласці прадставілі свае нумары і атрымалі дыпломы. «Фестываль «Час моцных» заняў дастойнае месца ў шэрагу фестываляў і творчых мерапрыемстваў нашай краіны. Адборачныя туры адбыліся па ўсёй краіне і ў іх прынялі ўдзел больш за 400 таленавітых людзей з інваліднасцю. Гэта былі самыя розныя людзі: наведвальнікі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, работнікі прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў, тыя, хто займаецца ў цэнтрах творчасці. Усе яны мелі магчымасць праявіць сябе. І сёння лепшыя з лепшых выйшлі на сцэну», — адзначыла Марына Арцёменка.

Галоўная мэта фестывалю — сацыялізацыя людзей з інваліднасцю праз творчасць. Таму асаблівасцю фестывалю стала тое, што людзі з інваліднасцю прадстаўляюць свае нумары ў дуэце з артыстамі Маладзёжнага тэатра эстрады. «Гэты фестываль — чарговае пацвярджэнне, што культура і мастацтва — гэта магчымасць для рэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Без перабольшання магу сказаць, што сёння мы захапляемся мужнасцю і бязмежным талентам гэтых артыстаў, — сказаў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада. — Гэта сведчанне таго, што дзяржава беражліва ставіцца да розных катэгорый людзей і фарміруюцца тым самым роўныя магчымасці для рэалізацыі творчага патэнцыялу любога грамадзяніна нашай краіны».

Так, пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічае 1,6 тыс. гурткоў і клубаў, якія наведваюць амаль 14 тыс. людзей з інваліднасцю. Званне народнага маюць 20 мастацкіх калектываў грамадскіх аб’яднанняў. Марына Арцёменка адзначыла, што дзяржава стараецца ствараць умовы для таго, каб кожны мог сабе праявіць праз творчасць. «Творчасць — самы яркі, эфектыўны і пазітыўны шлях рэабілітацыі і сацыялізацыі. Таму што менавіта занятак творчай дзейнасцю развівае ўяўленне, мысленне і эмацыянальную памяць. Кожны, хто прымае ўдзел у творчым працэсе, атрымлівае задавальненне, радасць і натхненне», — адзначыла яна.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть