Эканоміка

Банк развіцця выкупіць еўрааблігацыі за 30 працэнтаў ад іх намінальнага кошту ў беларускіх рублях


Фота з архіва

30 мая, Мінск . Банк развіцця выкупіць еўрааблігацыі за 30 працэнтаў ад іх намінальнага кошту ў беларускіх рублях. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 381 ад 28 мая 2024 года, са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, адкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» ажыццяўляе са згоды ўладальнікаў каштоўных папер выкуп еўрааблігацый па цане, якая ўключае 30 працэнтаў ад намінальнага кошту еўрааблігацый і суму налічаных і не выплачаных па дату выкупу працэнтных даходаў. Выкананне абавязацельстваў па еўрааблігацыях ажыццяўляецца ў беларускіх рублях на карысць трымальнікаў еўрааблігацый, якія набылі іх да даты прыняцця гэтай пастановы і не з’яўляюцца рэзідэнтамі недружалюбных дзяржаў.

Пагашэнне еўрааблігацый і выплата працэнтных даходаў ажыццяўляюцца шляхам дэпаніравання сродкаў у доларах ЗША на рахунку эмітэнта з наступным пералічэннем на бягучы банкаўскі рахунак трымальніка еўрааблігацый грашовых сродкаў у беларускіх рублях па афіцыйным курсе да долара ЗША, устаноўленым Нацыянальным банкам на дату іх пералічэння.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае да 2 мая 2025 года ўключна.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть