Інфаграфіка

Беларускі аграпрамысловы тыдзень |

Даты: 4 — 9 чэрвеня 2024 года.

Месца правядзення: выставачны цэнтр індустрыяльнага парка «Вялікі камень» (Смалявіцкі раён).

Форум уключае выстаўкі «Белагра-2024», «Белферма», «Белпрадукт», «Прадмаш. Холад. Упак» і «Харчовая індустрыя».

«Белагра» — адна з галоўных пляцовак аграпрамысловага тыдня.

У 2024 годзе плошча выстаўкі — 32,2 тыс. кв.м, удзельнічаюць 490 кампаній з 11 краін.

АПК Беларусі

Вытворчы патэнцыял Беларусі дае магчымасць забяспечыць у поўным аб’ёме насельніцтва прадуктамі, а таксама павялічваць экспарт прадукцыі АПК.

Узровень самазабеспячэння:

па малаку — 266,9%;
па мясе — 133,2%;
па яйках — 125,6%;
па бульбе — 112,3%;
па іншай агародніне — 106,3%.

За студзень-красавік 2024 года тэмп росту вытворчасці сельгаспрадукцыі склаў 106,9%.

Тэмп росту вытворчасці прадукцыі раслінаводства дасягнуў 113%, жывёлагадоўлі — 106,7%.

Жывёлы і птушкі выгадавана на 3,4% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года, малака атрымана — на 8,4% больш.

Узровень харчовай бяспекі па ўсіх відах прадукцыі ў краіне дасягае 95%.

Экспарт сельгаспрадукцыі

Беларусь пастаўляе сельгаспрадукцыю больш як у 90 краін. Экспарт харчовых тавараў і сельгассыравіны — 106,5%.

У перадавіках — вытворцы малочнай прадукцыі. Беларусь прадае за мяжу амаль 60% малочнай прадукцыі, каля 30% мясной і прыблізна 20% раслінаводчай.

Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ЗАТ «Мінскэкспа».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть