ДПК: абстаноўка на граніцы з Украінай поўнасцю пад кантролем
Фота з архіва
12 жніўня, Мінск . Абстаноўка на граніцы з Украінай поўнасцю пад кантролем, заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.
«Абстаноўка на ўкраінскім напрамку сёння поўнасцю кантралюемая. Пагранічнікі прадаўжаюць несці службу на паўднёвых рубяжах ва ўзмоцненым рэжыме», — сказаў Антон Бычкоўскі.
«Мы фіксавалі нарастаючыя рызыкі пераносу дыверсійна-тэрарыстычных дзеянняў на тэрыторыю нашай краіны. Гэта і актыўнае вядзенне разведкі нашай тэрыторыі, і спробы пранікнення для абсталявання ў прыграніччы Беларусі сховішчаў са сродкамі паражэння. На гэта Беларусь вымушана рэагаваць, узмацніўшы ахову граніцы і ў тым ліку задзейнічаўшы не толькі пагранічнікаў, але і армейскія падраздзяленні», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта.
Паводле яго слоў, сёння адзначаецца зніжэнне колькасці правакацый з боку ваеннаслужачых сумежнай Украіны. «Новых правакацый паблізу дзяржграніцы або перадумоў да іх не назіраецца», — канстатаваў Антон Бычкоўскі.