У свеце

Антонаў: ЗША санкцыямі супраць Расіі ўмацоўваюць сумненні ў канструктыўнасці сваёй ролі ў свеце


Анатоль Антонаў. Фота РІА Навіны

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вашынгтон умацоўвае сумненні ў канструктыўнасці ролі Злучаных Штатаў Амерыкі ў свеце шляхам увядзення санкцый супраць Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым заявіў пасол Расіі ў ЗША Анатоль Антонаў, паведамляе ТАСС.

Каменціруючы чарговы пакет санкцый супраць РФ, Анатоль Антонаў адзначыў: «У катэгорыю «безальтэрнатыўных» крокаў па процістаянні РФ мясцовы афіцыёз запісвае самыя разнамасныя меры». Пры гэтым дыпламат адзначыў: «У Вашынгтоне нібы не разумеюць, што сваімі рашэннямі Расію і расіян не запалохаць. Не ўсведамляюць, што нелегітымнымі хітрыкамі толькі адштурхоўваюць ад сябе іншыя дзяржавы. Па сутнасці, удабраюць глебу сумненняў у канструктыўнасці цяперашняй ролі Амерыкі ў свеце».

Паводле яго слоў, ЗША спрабуюць запалохаць расійскіх партнёраў, у тым ліку Кітай, «імкнучыся перакрыць каналы нармальнага знешнегандлёвага супрацоўніцтва», а таксама «цэляцца па айчынных высокатэхналагічных, транспартных, энергетычных кампаніях», жадаючы выцесніць з рынку канкурэнтаў.

«Увесь свет убачыў сабраны адміністрацыяй чарговы «вінегрэт» рэстрыкцый. Гэта ўзор прадаўжэння шматлікіх русафобскіх дзеянняў ЗША, прынятых у апошнія дні», — рэзюмаваў Антонаў.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть