Спорт

Беларускія фрыстайлісты заваявалі чатыры медалі на этапе Кубка чэмпіёнаў у Яраслаўлі


Фота з архіва

23 лютага, Мінск . У Яраслаўлі завяршыўся першы этап міжнароднага турніру па лыжнай акрабатыцы «Кубак чэмпіёнаў» з удзелам беларускіх фрыстайлістаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

У індывідуальных спаборніцтвах у жанчын перамогу атрымала наша Ганна Дзяруга, а яе сяброўка па камандзе Любоў Піліпенка стала ўладальніцай сярэбранай узнагароды. У асабістым турніры сярод мужчын Макар Мітрафанаў заваяваў серабро, а Ігар Драбянкоў паказаў трэці вынік.

Раней беларускія лыжныя акрабаты ўдала выступілі на Усерасійскай спартакіядзе, таксама выйграўшы чатыры медалі. Ганна Дзяруга і Настасся Андрыянава ўзялі серабро і бронзу ў жанчын, Макар Мітрафанаў стаў трэцім у мужчын, акрамя таго, беларусы фінішавалі другімі ў камандным турніры.

Наступны этап Кубка чэмпіёнаў з 27 лютага па 1 сакавіка зноў прыме Яраслаўль.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть