Прэзідэнт

Жорсткая размова. Што Лукашэнка патрабуе ад Белкаапсаюза і чаму гэту структуру нельга страціць | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

16 лютага, Мінск . Белкаапсаюз — гэта ўнікальная структура, і страціць яе нельга. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў,

«Мы сабраліся не для таго, каб у напружанні паслухаць адзін аднаго, але для таго, каб прыняць кардынальныя рашэнні, якія дадуць магчымасць нашай арганізацыі працаваць эфектыўна на карысць нашых людзей», — сказаў у пачатку сваёй прамовы Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў асаблівую актуальнасць гэтай сустрэчы. «Я анансаваў у канцы мінулага года, што мы сустрэнемся ў такім шырокім фармаце, каб рассячы гордзіеў вузел застарэлых праблем, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Усе вы ведаеце, у мяне да вашай арганізацыі стаўленне асаблівае. Так склалася гістарычна, што на тэрыторыі Беларусі сяло і спажыўкааперацыя, дапамагаючы адзін аднаму, развіваліся разам амаль 107 гадоў. І сёння вашымі паслугамі ахоплены кожны трэці жыхар краіны. У асноўным сельскі жыхар. І я нездарма паўтараю: калі страцім вёску — страцім краіну. Нашы людзі, якіх мы абслугоўваем у вёсцы, вартыя лепшага».

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў Белкаапсаюза вельмі багатыя працоўныя традыцыі, унікальны вопыт. У тым ліку і ідэалагічна правільны слоган — працаваць на карысць чалавека. «У фарватары Года якасці мы проста не маем маральнага права рабіць нешта спусціўшы рукавы. Трэба ставіць канкрэтныя мэты і дасягаць іх», — падкрэсліў беларускі лідар.

Тым не менш ён нагадаў пра шэраг праблемных пытанняў, якія назбіраліся. У такім жа складзе папярэдняя сустрэча адбылася ў 2021 годзе. Тады разбіралі памылкі, знаёміліся з вопытам перадавікоў, з дапамогай вучоных намячалі рэальную бізнес-мадэль па кожным з напрамкаў працы.

«Прайшло амаль два з паловай гады. І што? На жаль, прэтэнзій да вашага саюза стала нават больш. Стратная дзейнасць, пытанні з боку кантралюючых органаў, скаргі насельніцтва. Таму не крыўдуйце, але размова сёння будзе жорсткая», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што ўсё больш жорстка ставіць задачы перад міністэрствамі і патрабуе аддачы ад кадраў, і гэта не выпадкова. Галоўнае, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, не дапускаць расслаблення, таксама з улікам абстаноўкі вакол краіны.

«Страціць такую унікальную структуру, як Белкаапсаюз, мы не маем права. Мы павінны прымусіць яе працаваць, — падкрэсліў беларускі лідар. — І не трэба чарговы раз расказваць пра складаныя ўмовы. У іх, у гэтых умовах, усе працуюць».

Ён прывёў у прыклад ваеннаслужачых, якія гэтымі днямі правялі на граніцы аперацыю па затрыманні дыверсантаў: «Вы што думаеце, тым хлопцам (лягчэй. — Заўвага )? Ляжаць 10 дзён на граніцы, валяцца ў такіх умовах нашым дзецям лёгка? Нялёгка. Усім цяжка».

Прадаўжаючы тэму гандлю, кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу: «У адрозненне ад прыватнікаў вам аказваецца сур’ёзная падтрымка з бюджэту. А таму дзяржава мае права разлічваць на адпаведную аддачу».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть