Прэзідэнт

Лукашэнка: ідзе змена пакаленняў, і гэты небяспечны перыяд нам трэба прайсці вельмі акуратна  | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

26 студзеня, Мінск . Ідзе змена
пакаленняў, і гэты небяспечны перыяд Беларусі трэба прайсці вельмі акуратна. Аб
гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння
дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным
работнікам,

Рэагуючы на выступленне рэктара Акадэміі кіравання
пры Прэзідэнце Беларусі Вячаслава Даніловіча, якому была прысуджана ступень
доктара гістарычных навук за даследаванне ролі моладзі ў жыцці Савецкай
Беларусі ў 1921-1939 гадах, Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць вывучэння
гэтага перыяду. «Гэта гады вялікага стварэння: індустрыялізацыя,
калектывізацыя, культурная рэвалюцыя — ахоплена ўсё», — сказаў Прэзідэнт.

«Хацелі б мы гэтага ці не, ідзе змена пакаленняў. І
гэта заўсёды вельмі небяспечны перыяд. Яго трэба вельмі акуратна і тонка
прайсці. Таму гэты вопыт для нас вельмі важны. Тады яшчэ больш глабальная ломка
адбывалася ў вытворчасці, у аснове ўсяго гэтага жыцця. Калектывізацыя,
індустрыялізацыя — цяжкія былі часы. Людзі справіліся. Нам цяпер прасцей: у нас
вялікая база, у тым ліку і навуковая. Але ідзе змена пакаленняў, і нам тут не
памыліцца б. Таму вам і вашым вучням трэба быць бліжэй тут», — падкрэсліў
кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, што ідзе рэфармаванне
палітычнага жыцця ў краіне. Так, Усебеларускі народны сход стаў канстытуцыйным
органам, і ў яго будуць сур’ёзныя паўнамоцтвы.

«Гэта сур’ёзна. Гэта і нейкі абмежавальнік для
органаў улады, і нагляд зверху. І людзі там павінны быць адпаведныя
прадстаўлены. Нам бы не паўтарыць гарбачоўскі перыяд, калі мы, як мульцікі
глядзелі, радаваліся: ах, шчасце прыйдзе. Краіну развалілі і ў яму трапілі. Нам
гэтага нельга паўтарыць. Таму гэты орган вельмі важны для нас, яго трэба ўманціраваць
у наша жыццё, — заявіў беларускі лідар. — Гэты орган павінен у час пераходнага
перыяду, змены пакаленняў быць на варце, ён павінен бачыць, што адбываецца.
Таму і Ваенную дактрыну, і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі — пытанні вайны і
міру (для нас яны найважнейшыя) менавіта там павінны вырашаць», — перакананы
Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівую ўвагу ў пераходны перыяд важна ўдзяляць і
эканоміцы, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы: «Нам трэба ў гэты перыяд змены
пакаленняў і якасць не страціць».

«Вы павінны вакол сябе (тым больш вы рэктар)
сабраць людзей, якія павінны несці праўду, як было тады, і перакладаць на
сённяшні дзень. Ні ў якім разе нельга казаць няпраўду і рабіць несправядліва.
Простыя рэчы. Яны пакладзены ў аснову маёй палітыкі», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Ён таксама закрануў удасканаленне дзейнасці
беларускіх ВНУ і, у прыватнасці, Акадэміі кіравання. «Мы павінны мець
самыя лепшыя навучальныя ўстановы, таму што ў асноўным адтуль выходзяць упраўленцы.
Узровень якасці павінен быць высокі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Мы
рыхтуем будучае — моладзь. Упраўленцы — гэта архіважнейшае пытанне ў гэтай
будучыні». 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть