Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў кіраўніка беларускіх католікаў з Вялікаднем | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

31 сакавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў архібіскупа Іосіфа Станеўскага, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага з Вялікаднем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«У час гэтых святочных дзён кожны вернік хвалюецца ў прадчуванні вялікага цуду Уваскрэсення Хрыстовага, што абуджае любоў, веру і міласэрнасць», — гаворыцца ў віншаванні.

Каталіцкая канфесія адыгрывае значную ролю ў стварэнні непаўторнай беларускай культуры, фарміраванні ў грамадстве атмасферы добразычлівасці, узаемапавагі, чулых адносін адзін да аднаго, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Шчыра жадаю, каб Божая благадаць падтрымлівала Вас, давала духоўную моц, здароўе і сілы ў самаахвярным служэнні людзям. Няхай Ваша высокае архібіскупскае прызванне і ў далейшым адгукаецца дабрынёй у думках і сэрцы кожнага чалавека», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть