Грамадства

Мартынюк: Новы год — гэта час, калі дарослыя становяцца сапраўднымі чараўнікамі для дзяцей


Фота інфармацыйнага агенцтва «Бабруйск Медыя»

28 снежня, Бабруйск . Новы год — гэта час, калі дарослыя становяцца сапраўднымі чараўнікамі для дзяцей. І дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» — яскравы доказ таго. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час віншавання шматдзетнай сям’і з Бабруйска,

«Навагоднія і калядныя святы ў дарослых заўсёды асацыююцца з дзяцінствам, з пахам мандарынаў, упрыгожанай ёлкай і, вядома ж, з падарункамі. Нашы бацькі рабілі ўсё магчымае, каб гэты час для нас заўсёды быў часам цудаў і здзяйснення жаданняў. І цяпер, калі мы ўжо выраслі, наша чарга дарыць гэту казку дзецям. І важна, каб кожнае дзіця, у кожным кутку нашай краіны адчула гэта свята, яго чароўную атмасферу. Бо кожнаму даросламу пад сілу стаць сапраўдным чараўніком, удзяліць увагу дзецям, асабліва тым, хто з-за жыццёвых абставін апынуўся ў няпростай сітуацыі. Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», марафон «Падорым дзецям казку», які праходзіць у Бабруйску, дапамагаюць нам, дарослым, здзяйсняць дзіцячыя мары», — адзначыў Леанід Мартынюк.

Паводле слоў памочніка Прэзідэнта, дзеці — гэта будучыня нашай краіны. «Яны дарослымі будуць займаць розныя пасады, працаваць на карысць сваёй краіны. І сёння ад нас з вамі залежыць, у якіх умовах яны будуць гадавацца, якую спадчыну мы ім пакінем. З боку дзяржавы робіцца ўсё неабходнае, каб у нашых дзяцей было шчаслівае дзяцінства. І кожны з нас можа паклапаціцца аб тых дзецях, хто асабліва ў гэтым мае патрэбу», — адзначыў ён.

Сённяшняе віншаванне для шматдзетнай сям’і Каранкевічаў — гэта працяг пераднавагодніх традыцый. Тут выхоўваюцца 8 дзяцей. Леанід Мартынюк разам са старшынёй Бабруйскага гарвыканкама Ігарам Кісялём і намеснікам старшыні Вольгай Жук перадалі Захару, Сяргею, Аляксандру, Ягору, Марыі, Дзянісу, Уладзіславу і Аляксею навагоднія падарункі: цукеркі, канструктары, машынкі і ляльку.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть