Грамадства

Грызлоў: Беларусь займае асаблівае месца ў сістэме знешнепалітычных каардынат Расіі


Барыс Грызлоў. Фота з архіва ТАСС

9 лютага, Мінск . Беларусь займае асаблівае месца ў сістэме знешнепалітычных каардынат Расіі. Аб гэтым БЕЛТА заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў напярэдадні Дня дыпламатычнага работніка ў Расіі, які будзе адзначацца 10 лютага.

Паводле слоў Барыса Грызлова, нашы краіны праводзяць узгоднены і ўзважаны знешнепалітычны курс, заснаваны на прынцыпах шматпалярнай светабудовы, паважанні міжнароднага права, суверэнітэту дзяржаў і неўмяшання ў іх унутраныя справы. «Сёння нашым прыярытэтам з’яўляецца раскрыццё патэнцыялу супрацоўніцтва з канструктыўна настроенымі партнёрамі — на прасторы СНД, Вялікай Еўразіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Работа па ўмацаванні ўзаемадзеяння з імі вядзецца паслядоўна і паспяхова. У нашай сістэме знешнепалітычных каардынат асаблівае месца заўсёды займала брацкая Рэспубліка Беларусь. У бягучай сітуацыі гэта сцверджэнне актуальнае ўдвая», — адзначыў дыпламат.

Барыс Грызлоў асабліва падкрэсліў, што ў беларуска-расійскіх адносінах назіраецца добрая дынаміка ва ўсіх без выключэння сферах. «Асабліва каштоўна, што ў час сур’ёзных выпрабаванняў Мінск праявіў сябе сапраўдным саюзнікам, аб чым сведчыць дасягнуты намі беспрэцэдэнтны ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках. Хацеў бы падзякаваць беларускім сябрам за іх салідарную пазіцыю», — дадаў пасол РФ.

Вяршыняй двухбаковага супрацоўніцтва Барыс Грызлоў назваў інтэграцыю ў рамках Саюзнай дзяржавы. «З вялікім задавальненнем адзначаем і значныя поспехі ў гэтым напрамку, і каласальны патэнцыял далейшага росту. Комплексная работа па інтэнсіфікацыі інтэграцыйнага будаўніцтва прадаўжаецца. Упэўнены, што яе поспеху будуць садзейнічаць зацверджаныя ў час нядаўняга пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, а таксама прыняцце чарговай праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў, разлічанай на той жа тэрмін», — заявіў дыпламат.

«Адносіны Беларусі і Расіі без перабольшання могуць служыць узорам выбудоўвання раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, а ўзровень узаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы і знешнепалітычнай каардынацыі на сусветнай арэне — узорам для іншых краін і інтэграцыйных аб’яднанняў», — рэзюмаваў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть