Інфаграфіка

Мінскі метрапалітэн |

У 1984 годзе адкрыта першая лінія мінскага метро — участак ад станцыі «Інстытут культуры» да станцыі «Маскоўская» (працягласць 7,84 км, 8 станцый).

2-я лінія метро (Аўтазаводская) адкрыта ў 1990 годзе — участак ад станцыі «Трактарны завод» да станцыі «Фрунзенская» (працягласць 6,12 км, 6 станцый).

3-я лінія метро (Зеленалужская) адкрыта ў 2020 годзе — участак ад станцыі «Кавальская Слабада» да станцыі «Юбілейная плошча» (працягласць 3,53 км, 4 станцыі).

Эксплуатацыйная даўжыня трох ліній цяпер — 40,82 км.

Усяго 33 станцыі:

15 станцый на Маскоўскай лініі,
14 — на Аўтазаводскай,
4 — на Зеленалужскай.

Вядуцца работы па прадаўжэнні Зеленалужскай лініі. Плануецца адкрыццё трох новых станцый: «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец».

Перспектывы развіцця мінскага метро: чатыры лініі агульнай працягласцю 87,9 км з 64 станцыямі.

Удзельная вага метрапалітэна ў гарадскіх перавозках — больш за 37 працэнтаў.
У 2023 годзе метрапалітэн перавёз 234 млн пасажыраў, штодзённа — больш за 640 тыс. чалавек.

Гістарычны факт:
Будаўніцтва метрапалітэна пачата ў 1977 годзе. Першая паля забіта на месцы станцыі «Парк Чалюскінцаў».

Крыніцы: сайт Мінскага метрапалітэна.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть