Інфаграфіка

Музей беларускага кнігадрукавання |

Адзіны ў краіне Музей беларускага кнігадрукавання знаходзіцца ў Полацку ў будынку-помніку архітэктуры XVIII стагоддзя — былым келейным корпусе Богаяўленскага манастыра.

Адкрыты музей 8 верасня 1990 года ў час святкавання 500-годдзя з дня нараджэння першадрукара Францыска Скарыны.

Сёння ў 15 залах музея прадстаўлена каля 1400 экспанатаў.

Музей збірае і захоўвае помнікі пісьменства ад рукапісных скруткаў да сучаснай кнігі, знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй пісьменства, пісьмовых прыстасаванняў, кніжнай ілюстрацыі.

Прадстаўлена рэканструкцыя друкарні XVII-XVIII стагоддзяў, а таксама паліграфічнае абсталяванне XX стагоддзя.

Выстаўлены лепшыя кнігі Беларусі — пераможцы конкурсу «Мастацтва кнігі».

У адной з залаў Богаяўленскага манастыра размясціўся Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага*, адкрыты 25 сакавіка 1994 года.

У музеі каля 140 экспанатаў, сярод якіх рукапісы асобных вершаў і рукапісныя зборнікі паэтычных твораў Сімяона Полацкага.

Тут таксама захоўваюцца арыгіналы кніг «Жазло праўлення» (1753), «Тастамент» (1680), «Вячэра душэўная» (1683).

*У 2024 годзе спаўняецца 395 гадоў з дня нараджэння Сімяона Полацкага і 30 гадоў з дня адкрыцця Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага.

Крыніцы: Музей беларускага кнігадрукавання, Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть