У свеце

МЗС РФ: фіксуюцца спробы ўмяшання недружалюбных краін у выбары прэзідэнта Расіі 


Марыя Захарава. Фота МЗС Расіі

13 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар — БЕЛТА/. Фіксуюцца спробы ўмяшання недружалюбных краін у выбары прэзідэнта Расіі. Аб гэтым заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы фіксуем усё новыя і новыя спробы перашкодзіць нармальнай арганізацыі выбараў за мяжой і з-за мяжы, на гэта таксама звяртаю ўвагу. Так, за мяжой (у першую чаргу размова ідзе, вядома, пра недружалюбныя краіны) мы фіксуем прамыя — не спробы, а літаральна прамую дзейнасць па максімальным ускладненні магчымасці для нашых грамадзян рэалізаваць сваё грамадзянскае права. І з гэтых недружалюбных краін мы фіксуем спробы паўплываць на сітуацыю ўнутры нашай краіны ў сувязі з праводзімымі выбарамі», — сказала Марыя Захарава.

У якасці прыкладу яна прывяла інфармацыю розных рухаў, што актыўна распаўсюджваецца апошнія дні ў сацыяльных сетках, якія заяўляюць аб правядзенні так званых экзітполаў на выхадзе з выбарчых участкаў. «Гэтыя арганізацыі акрамя апытанняў даюць інструкцыі и тлумачаць, як псаваць, напрыклад, выбарчыя бюлетэні, каб яны былі несапраўднымі, і даюць адпаведныя парады», — звярнула ўвагу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Гэтыя арганізацыі даюць рэкамендацыі, як галасаваць грамадзянам. «Гэта відавочная спроба перашкодзіць нармальнаму волевыяўленню грамадзян, што недапушчальна і вядзе да прыцягнення да адказнасці», — падкрэсліла яна.

 «Акрамя таго, нядаўна стала вядома: адміністрацыя Байдэна ставіць перад амерыканскімі няўрадавымі арганізацыямі прамую задачу дабіцца зніжэння яўкі на маючых адбыцца 15-17 сакавіка выбарах прэзідэнта. Я хацела б нагадаць адміністрацыі Байдэна: мы 15-17 сакавіка выбіраем прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, а прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі вы там у ЗША будзеце выбіраць у гэтым годзе, але крыху пазней. Гэта розныя выбары», — заявіла Марыя Захарава.

«З падачы Вашынгтона праз інтэрнэт-рэсурсы распаўсюджваюцца заклікі да грамадзян Расіі ігнараваць выбары. Пры ўдзеле вядучых амерыканскіх ІТ-спецыялістаў плануецца ажыццявіць кібератакі на сістэмы дыстанцыйнага электроннага галасавання, якія зробяць немагчымым улік галасоў значнай долі расійскіх выбаршчыкаў. Я хачу падкрэсліць: так ставіцца ім задача», — дадала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.-0-
 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть