Грамадства

Да +9°C  і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 13 сакавіка


Фота з архіва

12 сакавіка, Мінск . Да плюс 9 градусаў і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 13 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу і раніцай у многіх раёнах пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж), месцамі чакаецца слабы галалёд. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад мінус 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 3 градусаў па паўднёвым захадзе, а днём — ад плюс 3 да плюс 9 градусаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть