Культура

Прысвечаная Еўдакіі Лось выстава адкрыецца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры 1 сакавіка 


Фота з архіва

29 лютага Мінск . Літаратурна-мастацкая выстава «Ранак вясны — Еўдакія», прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Еўдакіі Лось, адкрыецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

«Наша экспазіцыя ў асноўным звязана з успамінамі пісьменніцы пра жыццё і яе дзённікамі, а таксама з асаблівымі рэчамі, напрыклад, калекцыяй значкоў, якія яна прывозіла з розных падарожжаў. Гэтыя значкі сведчаць аб мерапрыемствах таго часу, у тым ліку аб адкрыццях культурных з’ездаў і правядзенні спартыўных спаборніцтваў. На выставе будуць прадстаўлены фатаграфіі, якія захоўваюцца ў фондах нашага музея, і кнігі, выдадзеныя пры жыцці і пасля смерці пісьменніцы. У нас шмат кніжных экзэмпляраў з аўтографамі, якія яна падпісвала сваім сябрам. Асабліва цікавая калекцыя шаржаў, створаных яе сябрамі-мастакамі», — расказала старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Князева.

Экспазіцыя будзе працаваць да 31 сакавіка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть