Культура

Гала-канцэртам завершыцца фестываль духоўных песнапенняў у Лідзе 


Фота з архіва «Лiдская газета»

2 лютага, Гродна . Гала-канцэртам завершыцца ў Лідзе 3 лютага між’епархіяльны фестываль духоўных песнапенняў «Слава ў Вышніх Богу», паведамілі ў Лідскай епархіі.

На сцэне лідскага Палаца культуры выступяць 23 духоўныя і свецкія калектывы. Больш як палавіна з іх — дзіцячыя.

«Арганізатарамі фестывалю выступаюць Лідская і Навагрудская епархіі, — расказаў благачынны Лідскай царкоўнай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў. — У адборачным туры, які прайшоў у студзені, прынялі ўдзел калектывы з 12 раёнаў Гродзенскай вобласці. Выступленні праходзілі ў Навагрудку, Дзятлаве і Ашмянах, у вялікіх залах раённых дамоў культуры. Поспехі калектываў ацэньвала журы ў складзе прафесійных музыкантаў і свяшчэннаслужыцеляў. Усяго ў адборачным туры выступілі 70 творчых калектываў».

На лідскую сцэну 3 лютага выйдуць Маладзёжны хор пры брацтве Святога Іаана Багаслова з Мінска, узорны дзіцячы хор «Сугучнасць» Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, хор Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора ў Лідзе, дзіцячы хор «Праменьчык» храма Праабражэння Гасподняга ў Смаргоні і іншыя духоўныя і свецкія калектывы.

Фестываль «Слава ў Вышніх Богу» праходзіць у гэтым годзе дзевятнаццаты раз, і чатырнаццаты раз яго прымае Ліда.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть