Інфаграфіка

XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» |

У 2024 годзе ў Беларусі праводзіцца XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Тэрміны правядзення — з 9 па 15 ліпеня.

Цырымонія адкрыцця фестывалю — 11 ліпеня.

Цырымонія закрыцця — 14 ліпеня.

На фестываль акрэдытавана больш за 5 тыс. удзельнікаў з 33 краін, у конкурсных праграмах удзельнічаюць прадстаўнікі 22 дзяржаў.

У праграме мерапрыемстваў:

XXXIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і XXII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск»;

Дзень нацыянальных культур краін — удзельніц ШАС (12 ліпеня);

Дні Саюзнай дзяржавы (12-14 ліпеня);

фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах»;

«Горад майстроў» і «Задзвінскі кірмаш»;

канцэрты, творчыя сустрэчы, маладзёжная праграма.

Факты пра фестываль

Упершыню «Славянскі базар у Віцебску» прайшоў 18 ліпеня 1992 года.  

У 2000 годзе фестываль устанавіў рэкорд, сабраўшы на сцэне прадстаўнікоў абсалютна ўсіх славянскіх народаў, што жывуць на зямлі.

У 2009 годзе адбылося адкрыццё Алеі лаўрэатаў, удастоеных спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення».

Асноўныя тэмы фестывалю 2024 года — 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Год якасці, 110-годдзе з дня нараджэння кампазітара Марка Фрадкіна — ураджэнца Віцебска, 50-годдзе ансамбля «Сябры».

Крыніца: Цэнтр культуры «Віцебск».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть