Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Аперацыя «Баграціён» |
Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» — адна з буйнейшых ваенных аперацый Вялікай Айчыннай вайны.
Наступальная аперацыя прадаўжалася 68 сутак, праведзена ў два этапы: першы з 23 чэрвеня па 4 ліпеня, другі — з 5 ліпеня па 29 жніўня.
Тэмп наступлення склаў 25-30 км у суткі.
Сілы савецкіх войскаў
1-ы Беларускі фронт,
2-і Беларускі фронт,
3-і Беларускі фронт,
1-ы Прыбалтыйскі фронт,
Дняпроўская ваенная флатылія, партызанскія фарміраванні.
Агульная колькасць савецкіх войскаў складала 2,4 млн салдат і афіцэраў.
1944 год. Хроніка вызвалення Беларусі:
26 чэрвеня вызвалены Віцебск,
27 чэрвеня — Орша,
28 чэрвеня — Магілёў,
29 чэрвеня — Бабруйск,
1 ліпеня — Барысаў,
3 ліпеня — Мінск,
8 ліпеня — Баранавічы,
14 ліпеня — Пінск,
16 ліпеня — Гродна,
28 ліпеня — Брэст.
Званне Героя Савецкага Саюза пасля было прысвоена 1,5 тыс. удзельнікам аперацыі, сотні тысяч былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
У памяць аб гераізме савецкіх салдат і афіцэраў, праяўленым пры вызваленні Беларусі, а таксама ў гонар Перамогі ў вайне ў 1969 годзе быў узведзены Курган Славы.
У чэрвені 2014 года каля в.Раковічы Гомельскай вобласці ўстаноўлены мемарыял «Аперацыя «Баграціён».
Менавіта адсюль савецкія войскі пачалі маштабнае вызваленне Беларусі.
Крыніцы: з адкрытых крыніц.