Прэзідэнт

Лукашэнка на «Славянскім базары» ўручыў прэміі СД у галіне літаратуры і мастацтва за 2023-2024 гады | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

11 ліпеня, Віцебск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2023-2024 гады людзям, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі,

Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2023-2024 гады былі прысуджаны ў студзені бягучага года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву ў складзе галоўнага архітэктара «Белдзяржпраекта» Віктара Скробата, мастака-манументаліста, члена Беларускага саюза мастакоў Андрэя Пяткевіча, дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандра Храмога — за стварэнне музея ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Лаўрэатам прэміі стаў таксама пазаштатны аўтар Выдавецкага дома «Звязда» Уладзімір Ліхадзедаў за стварэнне і рэалізацыю гісторыка-асветнага праекта «Бацькаўшчына», выданне аўтарскіх кніг-альбомаў.

Прэмія прысуджана гендырэктару навукова-творчай установы культуры Краснадарскага края «Кубанскі казацкі хор» Віктару Захарчанку за стварэнне цыкла песень «Беларусь», «Русь», «Цераз рэчаньку».

Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджаюцца адзін раз у два гады Вышэйшым дзяржсаветам за творы літаратуры і мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть