Эканоміка

Гракун: у бягучым годзе першы мільён тон збожжа намалацілі амаль на два тыдні раней, чым у 2023-м


Фота з архіва

12 ліпеня, Мінск . У бягучым годзе першы мільён тон збожжа ў Беларусі намалочаны амаль на два тыдні раней, чым у 2023-м. Аб гэтым расказаў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун,

«На раніцу 12 ліпеня сельскагаспадарчыя арганізацыі рэспублікі намалацілі больш за 1,1 млн т збожжа з улікам рапсу. З іх 856,2 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур і амаль 305 тыс. т азімага рапсу. У бягучым годзе мы лідзіруем у параўнанні з іншымі гадамі — намалацілі першы мільён тон збожжа практычна на два тыдні раней, чым у 2023 годзе», — адзначыў Уладзімір Гракун.

Паводле яго слоў, убрана 12 працэнтаў плошчы збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса). Ураджайнасць збожжа складае больш за 33 ц/га, пры гэтым чакаецца яе рост.

«Па ўраджайнасці традыцыйна лідзіруюць сельгасарганізацыі Гродзенскай вобласці. Ураджайнасць іх збожжа на ўзроўні 46,4 ц/га. Далей ідуць гаспадаркі Мінскай вобласці з ураджайнасцю збожжа 42,2 ц/га. Ад іх не адстаюць сельгасарганізацыі Брэсцкай вобласці з больш як 41 ц/га ўраджайнасці. У цэлым, задачы, якія пастаўлены кіраўніком дзяржавы па намалоце збожжа, сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларусі выконваюць», — падкрэсліў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Ён дадаў, што перад беларускай сельскай гаспадаркай стаіць задача выйсці на 80 працэнтаў айчыннай селекцыі. У бягучым годзе ўжо закладзены насенныя пасевы для атрымання насення і засявання плошчаў. Плануецца, што ў наступным годзе аграрыі наблізяцца да гэтай лічбы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть