Прэзідэнт

Лукашэнка прапанаваў Кубе выходзіць на кааперацыйныя формы ўзаемадзеяння | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

26 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з Днём нацыянальнага паўстання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Менавіта з гэтай падзеі пачаўся шлях Кубы да пабудовы сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая праводзіць сумленную ўнутраную і знешнюю палітыку», — гаворыцца ў віншаванні.

Для Беларусі Куба з’яўляецца адным з важнейшых партнёраў і сяброў у Заходнім паўшар’і, звярнуў увагу Прэзідэнт.

«Упэўнены, нам неабходна не толькі пашыраць супрацоўніцтва ў традыцыйнай сферы гандлю, але і выходзіць на кааперацыйныя формы ўзаемадзеяння. Стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі, лекавых сродкаў, трактароў дасць пачатак якасна новаму этапу ў нашых эканамічных адносінах», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, а братэрскаму кубінскаму народу — міру і дабрабыту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть