Прэзідэнт

Лукашэнка: у Беларусь у хуткім часе прыбудзе з візітам прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

29 ліпеня, Мінск . У Беларусь у хуткім часе прыбудзе з візітам прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па міжнародных пытаннях,

«Заяўлены шэраг важнейшых візітаў у Беларусь. Хутка, як вы ведаеце, да нас прыбудзе прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян. Першы віцэ-прэм’ер Снапкоў даложыць аб выпрацоўцы перагаворнай пазіцыі ў развіццё маіх дамоўленасцей з Сі Цзіньпінам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прытым на перагаворах у Астане, расказаў Аляксандр Лукашэнка, лідары краін не абмяркоўвалі канкрэтныя пытанні, толькі абазначылі іх. «На што Сі Цзіньпін сказаў: «Вы не адштурхоўвайцеся толькі ад перагавораў са мной. Прыедзе прэм’ер-міністр — усе канкрэтныя пытанні ў яго кампетэнцыі, і мы павінны іх вырашыць», — падзяліўся падрабязнасцямі кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён канстатаваў, што пакуль у дакладах адказных асоб часта ёсць шмат размоў, але некаторыя канкрэтныя справы не вырашаюцца.
Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў аб праведзеных важнейшых візітах урадавай дэлегацыі ў Лацінскую Амерыку і міністра замежных спраў у КНДР. «Паслухаем аб стратэгіі», — сказаў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть