Спорт

Бокій выйграў трэцяе золата Паралімпіяды ў Парыжы 


Ігар Бокій. Фота НАК

31 жніўня, Мінск . Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў чарговы медаль вышэйшай пробы на XVII летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы,

У суботу самы тытулаваны беларускі паралімпіец прыняў удзел на дыстанцыі 400 м вольным стылем у класе S13, на якой ён з’яўляецца сусветным рэкардсменам. Тры чвэрці фінальнага заплыву Бокій ішоў другім, але моцна дабавіў на апошнім адрэзку і ў выніку дакрануўся да борціка першым з часам 3 мін. 58,37 сек. Услед за нашым спартсменам размясціліся французы Алекс Парталь і Кіліян Парталь, васьмёрку замкнуў яшчэ адзін беларус Яўген Кавалёнак. Такім чынам, Бокій стаў 19-разовым паралімпійскім чэмпіёнам, а перамога ў Парыжы для яго ўжо трэцяя пасля поспехаў на дыстанцыях 100 м батэрфляем і 100 м на спіне.

Раней у вячэрняй праграме 31 жніўня адбыўся фінальны заплыў на стаметроўцы на спіне ў класе S12. За крок ад тройкі прызёраў спыніліся нашы Максім Вашкевіч і Дзмітрый Салей: беларусы паказалі аднолькавы рэзультат 1 мін. 03,12 сек. і падзялілі чацвёртае месца. Перамогу з сусветным рэкордам атрымаў брытанец Сцівен Клег, другім фінішаваў родны брат Дзмітрыя Салея, які выступае за Азербайджан, Раман Салей.

Заўтра ў басейне «Пары-Ла-Дэфанс Арэны» беларускія плыўцы прадстаўлены не будуць, а ў панядзелак на старт папярэдніх заплываў на 50-метроўцы вольным стылем выйдуць Ігар Бойкій, Дзмітрый Салей і Ягор Шчалканаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть