Спорт

Пасля перамогі на US Open Сабаленка засталася на другой пазіцыі ў рэйтынгу WTA


Арына Сабаленка. Фота Мінспорту

9 верасня, Мінск . Пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце ЗША беларуска Арына Сабаленка засталася на другой пазіцыі ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA),

Цяпер у актыве Сабаленка 8716 ачкоў, наперадзе толькі польская тэнісістка Іга Свёнтак. Фіналістка амерыканскага першынства Джэсіка Пегула паднялася на трэцяе месца. Беларуска Вікторыя Азаранка перамясцілася на 19-ю пазіцыю, а Аляксандра Сасновіч займае 103-е месца.

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) — 10 885 ачкоў.
2. Арына Сабаленка (Беларусь) — 8716.
3. Джэсіка Пегула (ЗША) — 6220.
4. Алена Рыбакіна (Казахстан) — 5871.
5. Ясмін Пааліні (Італія) — 5398.
6. Коры Гаўф (ЗША) — 4983.
7. Сіньвэнь Жэн (Кітай) — 3980.
8. Эма Навара (ЗША) — 3810.
9. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) — 3631.
10. Марыя Сакары (Грэцыя) — 3515.
 
У мужчын на першым радку замацаваўся трыумфатар US Open італьянскі тэнісіст Янік Сінер, ён перамог у фінале амерыканца Тэйлара Фрыца, які падняўся з 12-га на 7-е месца. Лепшы з беларускіх тэнісістаў Ягор Герасімаў знаходзіцца на 257-й пазіцыі.

Топ-10 рэйтынгу ATP:

1. Янік Сінер (Італія) — 11 180.
2. Аляксандр Звераў (Германія) — 7075.
3. Карлас Алькарас (Іспанія) — 6690.
4. Новак Джокавіч (Сербія) — 5560.
5. Данііл Мядзведзеў (Расія) — 5475.
6. Андрэй Рублёў (Расія) — 4645.
7. Тэйлар Фрыц (ЗША) — 4060.
8. Хуберт Гуркач (Польшча) — 4060.
9. Каспер Рууд (Нарвегія) — 4010.
10. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) — 3965.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть