Культура

Адзенне і твор мастацтва. Выстава кімано працуе ў Музеі рэлігіі ў Гродне


Фота Pexels

28 лютага, Гродна . У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава «Лірыка кімано». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.

Кімано на ўсе выпадкі жыцця — ад урачыстага і святочнага да паўсядзённага, сучасныя і старадаўнія — з калекцыі магіляўчанкі Настассі Кавалёвай прадстаўлены ў экспазіцыі. Традыцыйнае адзенне — адзін з сімвалаў Краіны ўзыходзячага сонца, упершыню з’явілася ў перыяд Хэян, прыкладна ў VIII стагоддзі. З цягам часу кімано стала неад’емнай часткай японскай культуры. Сёння гэта не проста адзенне, а сапраўдныя творы мастацтва. У сучаснай Японіі актыўна вывучаюць гісторыю кімано, убор вяртае сваю папулярнасць.

На выставе прадстаўлены 16 кімано рознага прызначэння. «Для самых урачыстых выпадкаў выкарыстоўваліся куротамэсодэ, кімано з чорным верхам і багата вышываным падолам, — расказалі ў музеі. — На спіне і рукавах размяшчаліся фамільныя гербы, што падкрэслівала статус гаспадыні. На менш афіцыйныя прыёмы апраналі іротамэсодэ — убор пастэльных тонаў з яркім нізам, яго таксама аздаблялі гербамі родаў. Ірамудзі — святочнае кімано для дзяўчат, як і фурысодэ — вышыванае яркімі вялікімі кветкамі, што служыла знакам для юнакоў у пошуку нявесты».

Акрамя кімано ў экспазіцыі можна ўбачыць парчовыя паясы обі, японскія дамскія плашчы, абутак, сумачкі, вееры і нават посуд.

Выстава прадоўжыцца да 27 красавіка.
 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть