Культура

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры сабраў 70 тыс. аўдыязапісаў роднай мовы 


Фота pixabay.com

19 лютага, Мінск . Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры сабраў 70 тыс. гукавых запісаў беларускай мовы. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік дырэктара па навуковай рабоце цэнтра Аляксандр Бараноўскі,

Аляксандр Бараноўскі расказаў, што ў адным з філіялаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры знаходзіцца аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў, пры якім ствараецца калекцыя фальклорных запісаў. «Яна цікава тым, што там ёсць звесткі не толькі на беларускай мове, але і ўкраінскай, рускай, ідышы. Дзякуючы гэтым запісам мы можам прасачыць жыццё беларускай мовы з XIX стагоддзя і да нашых дзён, якія ідуць уздзеянні, запазычанні і страты мовы», — адзначыў ён.

Цэнтр перыядычна ажыццяўляе фальклорныя экспедыцыі для папаўнення калекцыі. «На жаль, яны паказваюць, што беларуская мова ўсё ж такі больш захоўваецца і жыве сярод старэйшага пакалення. Але наша калекцыя на самай справе значная — гэта больш за 4 тыс. тэкставых запісаў, 70 тыс. гукавых запісаў. Асаблівую ролю, на маю думку, адыгрываюць гукавыя запісы, таму што яны захоўваюць інтанацыю мовы. Дзякуючы ёй мы можам зразумець, з’яўляецца чалавек носьбітам мовы ці ўсё ж такі для яго яна не родная», — адзначыў намеснік дырэктара.

Аляксандр Бараноўскі падкрэсліў, што для папулярызацыі мовы неабходна выкарыстоўваць гэтыя запісы, асабліва гукавыя. «Было б добра нам перавесці ў лічбавы фармат гэтыя запісы і растыражаваць у якасці дадаткаў да моўных даведнікаў. Неабходна папулярызаваць жывое і аўтэнтычнае гучанне беларускай мовы», — рэзюмаваў Аляксандр Бараноўскі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть