У свеце

Аэрапорт Дубая вернецца да паўнацэннай работы на працягу 24 гадзін18/4  РКО-А/ 153


Фота Reuters

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны аэрапорт Дубая, які пацярпеў ад рэкордных для ААЭ праліўных дажджоў, вернецца да паўнацэннай работы на працягу 24 гадзін. Аб гэтым заявіў галоўны аперацыйны дырэктар аэрапорта Маджэд аль-Джокер, паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва WAM.

Маджэд аль-Джокер адзначыў, што пасля аднаўлення работы тэрміналаў 1 і 3 рух у аэрапорце «стаў больш упарадкаваным». Паводле яго слоў, дзякуючы гэтаму большасць авіякампаній перасталі адмяняць рэйсы і змаглі часткова вярнуцца да штатнага раскладу палётаў.

Раней аэрапорт Дубая паведаміў, што тэрмінал 1 зноў пачаў прыём рэйсаў, а авіякампаніі Emirates і Flydubai адкрылі рэгістрацыю на свае рэйсы ў тэрмінале 3, аднак поўнасцю аднавіць расклад палётаў не ўдалося. У паведамленні падкрэслівалася, што пасажырам трэба прыязджаць у аэрапорт толькі ў тым выпадку, калі яны атрымалі пацвярджэнне браніравання ад авіякампаніі.

У каментарыі тэлеканалу Al Arabiya аль-Джокер заявіў, што цяпер аперацыі аэрапорта адноўлены на 70 працэнтаў. Паводле слоў аперацыйнага дырэктара, інфраструктура аэрапорта не атрымала крытычных пашкоджанняў. «Як толькі работа нармалізуецца, мы зможам ацаніць урон», — дадаў ён.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть