У свеце

Калумбія зацікаўлена ў больш хуткім уступленні ў БРІКС


Фота Pixabay

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калумбія зацікаўлена ў больш хуткім уступленні ў БРІКС у якасці паўнапраўнага члена. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве па выніках сустрэчы лідараў Бразіліі і Калумбіі Луіса Інасіу Лулы да Сілвы і Густава Петра ў Багаце, паведамляе РІА Навіны.

«Прэзідэнт Петра выказаў зацікаўленасць Калумбіі ў больш хуткім уступленні ў БРІКС у якасці паўнапраўнага члена, а прэзідэнт Лула вітаў гэту ініцыятыву і паабяцаў прасоўваць кандыдатуру Калумбіі», — гаворыцца ў дакуменце, які апублікавала на сваім сайце МЗС Бразіліі.

З 1 студзеня 2024 года да Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і ПАР далучыліся ў якасці новых паўнапраўных членаў БРІКС Егіпет, Іран, ААЭ, Саудаўская Аравія і Эфіопія.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть