Эканоміка

Актывізацыю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй абмеркавалі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу


Фота Нацыянальнага цэнтра маркетынгу

13 чэрвеня, Мінск . Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч сустрэўся з паслом Сербіі ў Беларусі Ілінай Вукайлавіч. Бакі абмеркавалі перспектыўныя крокі па актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, разгледзеўшы канкрэтныя інструменты па развіцці дыялогу паміж прадстаўнікамі бізнесу дзвюх дзяржаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Наццэнтра маркетынгу.

Мікалай Барысевіч звярнуў увагу пасла на магчымасці цэнтра ў частцы абмену маркетынгавай інфармацыяй, забеспячэння дзелавых візітаў дыпмісіі ў беларускія рэгіёны і арганізацыі сектаральных мерапрыемстваў, сустрэч і бізнес-місій для дзелавых колаў Беларусі і Сербіі.

Пасол Сербіі ў Беларусі ў сваю чаргу падзялілася планамі па пашырэнні бізнес — парадку дня паміж краінамі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть