Спорт

Алімпійскія гульні-2024: беларускія спартсмены пачынаюць выступленні ў Парыжы

27 ліпеня, Мінск . У Парыжы сёння стануць вядомы першыя чэмпіёны XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў,

На старт алімпійскіх спаборніцтваў выйдуць чацвёра беларускіх спартсменаў. У веласпорце на шашы мужчыны і жанчыны вызначаць прызёраў у індывідуальных гонках, удзел у жаночай «раздзелцы» прыме наша Ганна Церах. У гэтым годзе Церах выйграла некалькі аднадзённых гонак у Італіі, а таксама атрымала перамогу на Гран-пры Бялграда. Працягласць алімпійскай «раздзелкі» складзе 32,5 км са стартам каля Дома інвалідаў і фінішам на мосце Аляксандра III, пачатак — у 15.30.

Таксама сёння выступленні на Гульнях пачнуць прадстаўнікі акадэмічнага веславання, у мужчынскай адзіночцы заяўлены наш Яўген Залатой, у жаночым — Таццяна Клімовіч. У сезоне-2024 Залатой узяў бронзу на адным з этапаў Кубка свету і стаў пятым на чэмпіянаце Еўропы, а пераможца алімпійскай кваліфікацыйнай рэгаты Клімовіч на этапе Кубка свету была чацвёртай. Сёння спартсмены павядуць барацьбу за тое, каб трапіць у чвэрцьфінал, для праходу далей неабходна фінішаваць у топ-3 свайго адборачнага заезду.

Акрамя таго, у суботу на другіх для сябе Алімпійскіх гульнях выступіць плывец Ілья Шымановіч, які паспрабуе ўвайсці ў лік фіналістаў на стаметроўцы брасам. Раніцай беларус прыме ўдзел на папярэдняй стадыі, адкуль далей пройдуць 16 лепшых спартсменаў. Увечары гэтага ж дня адбудуцца паўфіналы, дзе вызначыцца мацнейшая васьмёрка. Тры гады таму на АГ у Токіа Шымановіч быў на гэтай дыстанцыі восьмым.

Усяго ў суботу будуць разыграны 14 камплектаў узнагарод у васьмі відах спорту: чатыры ў плаванні, па два ў веласпорце на шашы, фехтаванні і дзюдо, а таксама па адным у скачках у ваду, рэгбі — 7, скейтбордынгу і стральбе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть