Грамадства

Анфімаў расказаў аб удзеле місіі наглядальнікаў ад СНД у падрыхтоўцы да выбараў дэпутатаў у Беларусі

6 лютага, Мінск . Аб рабоце на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў у Беларусі, праведзенай місіяй наглядальнікаў ад СНД, расказаў журналістам кіраўнік штаба місіі Леанід Анфімаў перад сустрэчай з намеснікам генпракурора Беларусі Максімам Вароніным, на якой абмяркоўваецца падрыхтоўка да адзінага дня галасавання,

Леанід Анфімаў адзначыў, што работа місіі наглядальнікаў пачалася 22 студзеня з сустрэчы генеральнага сакратара СНД, кіраўніка місіі наглядальнікаў ад краін Садружнасці за выбарамі дэпутатаў у адзіны дзень галасавання Сяргея Лебедзева і старшыні ЦВК Ігара Карпенкі. Работа будуецца ў адпаведнасці з зацверджаным планам, праведзена ўжо шмат мерапрыемстваў.

«Місія складаецца з кароткатэрміновых і доўгатэрміновых наглядальнікаў. Кароткатэрміновыя прыязджаюць, як правіла, за 2-3 дні да пачатку выбарчай кампаніі, да пачатку выбараў. А доўгатэрміновыя наглядальнікі — іх 50 чалавек на сёння акрэдытавана — удзельнічаюць ва ўсіх рабочых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, звязаных з правядзеннем выбараў», — растлумачыў кіраўнік штаба місіі.

Леанід Анфімаў заўважыў, што цяперашняя электаральная кампанія ў прынцыпе падобная да папярэдніх, у якіх удзельнічала місія наглядальнікаў СНД. Такую выснову можна зрабіць зыходзячы з першых крокаў дзейнасці місіі. «Нейкіх істотных змяненняў, думаю, не адбудзецца. Можа, проста крыху больш напружана (будзе праходзіць электаральная кампанія. — Заўвага БЕЛТА), улічваючы палітычную сітуацыю», — сказаў кіраўнік штаба місіі.

Разам з тым наглядальнікі больш пільную ўвагу будуць удзяляць усім пытанням, якія датычацца асаблівасцей, нюансаў цяперашняй электаральнай кампаніі. «Напэўна, у гэтым толькі будзе невялікае адрозненне, — сказаў Леанід Анфімаў. — Задача адна — дапамагчы правядзенню свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў у Рэспубліцы Беларусь».

Гаворачы аб адзіным дні галасавання, кіраўнік штаба місіі падкрэсліў яго эфектыўнасць. Па-першае, гэта звязана з меншымі фінансавымі затратамі на правядзенне электаральнай кампаніі, па-другое, змяншаецца нагрузка на насельніцтва. «Калі адна (выбарчая. — Заўвага БЕЛТА) кампанія за другой пачынаецца, то народ крыху або стамляецца, або проста адносіцца расхалоджана да правядзення электаральных кампаній, не заўсёды выконвае свае абавязкі пры правядзенні галасавання і ўвогуле пры ўдзеле ў электаральнай кампаніі», — заўважыў. ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть