Грамадства

Новыя рэйсы і захаванне бяспекі. Беларуская авіяцыя падвяла вынікі работы за 2023 год

8 лютага, Мінск . Беларуская авіяцыйная галіна падвяла вынікі работы за 2023 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

«У 2023 годзе авіякампанія «Белавія» выконвала рэгулярныя рэйсы ў 20 аэрапортаў 10 дзяржаў. Адкрыта два новыя рэгулярныя напрамкі з Мінска: у Дэлі і Мурманск. У кастрычніку стартавалі рэгулярныя рэйсы па маршруце Гомель — Масква — Гомель. У Мінск пачалі выконваць палёты пяць замежных перавозчыкаў (усяго цяпер 11). Праведзены комплекс рамонтных работ па аднаўленні эксплуатацыі першай узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце. Падпісана міжурадавае Пагадненне аб паветраных зносінах з Аманам», — расказалі ў Мінтрансе.

Перагаворы па развіцці супрацоўніцтва праведзены з авіяцыйнымі ўладамі Расіі, Егіпта, Кітая, Амана, В’етнама, Венесуэлы, Ірана, Казахстана і іншых краін. Выконваюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для арганізацыі падпісання міжнародных дагавораў аб паветраных зносінах з Венесуэлай, Кеніяй і Сейшэламі.

На аб’ектах грамадзянскай авіяцыі Беларусі бяспека гарантавана ў поўным аб’ёме. Актаў незаконнага ўмяшання ў дзейнасць грамадзянскай авіяцыі не дапушчана.

У рабоце калегіі Дэпартамента па авіяцыі прыняў удзел намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть