Культура

Архіў старажытных грамат, старадрукаваныя выданні. Якія рарытэты захоўвае Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі


Фота з архіва

7 снежня, Мінск . Кніжны фонд Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі налічвае больш як 1,5 млн адзінак выданняў і захоўвае розныя рарытэтныя экзэмпляры. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі Ала Пенда на міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да 90-годдзя ўстановы, якая адбудзецца 10 снежня,

«Кніжны фонд Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі ўніверсальны і налічвае звыш 1,5 млн адзінак захоўвання на розных мовах. Зыходзячы з запытаў карыстальнікаў, бібліятэка ў першую чаргу ўдзяляе ўвагу такім галінам ведаў, як права, палітыка, дзяржаўная палітыка і эканоміка. Старадрукаваныя і рэдкія выданні — асаблівая гордасць бібліятэкі. Вядзецца вялікая работа па выяўленні і вывучэнні кніг, якія маюць асаблівае гістарычнае, навуковае і культурнае значэнне, — расказала Ала Пенда. — Самыя старажытныя кнігі, якія захоўваюцца ў бібліятэцы, — 12 кірылічных старадрукаваных выданняў XVII-XVIII стагоддзяў. Акрамя таго, вялікую каштоўнасць уяўляе беларускі архіў старажытных грамат 1848 года, які захоўваецца ў бібліятэцы, і іншыя выданні. Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі мае ўнікальны збор беларускіх газет, якія выдаваліся ў 1905-1945 гадах. Гэта пераважна малатыражныя, ведамасныя, раённыя выданні, якія цудам ўцалелі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Сярод выданняў бібліятэкі ёсць экзэмпляры з незвычайнай гісторыяй. Напрыклад, дакументы, якія непасрэдна звязаны з жыццём і дзейнасцю выдатных асоб, нярэдка з іх аўтографамі і рознымі ўладальніцкімі запісамі».

«90-гадовы юбілей адной з буйнейшых бібліятэк нашай краіны — важная падзея для ўсёй сістэмы бібліятэк. Наша бібліятэка — найбуйнейшы інфармацыйны цэнтр па пытаннях дзяржаўнага кіравання і парламентарызму, эканомікі і грамадскіх навук. Прадастаўляючы ў прыярытэтным рэжыме бібліятэчна-інфармацыйныя паслугі органам улады і дзяржаўнага кіравання, бібліятэка па-ранейшаму застаецца агульнадаступнай для ўсіх грамадзян рэспублікі. Пытанне лічбавізацыі краіны і яе асобных галін, у тым ліку і культуры, — справа дзяржаўнага значэння. У Беларусі прынята і рэалізуецца канцэпцыя Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года. У адпаведнасці з ёй у бібліятэцы ўкаранёны і функцыянуюць 16 спецыялізаваных інфармацыйных сістэм для работы з электроннымі паслугамі і сэрвісамі», — адзначыў дырэктар бібліятэкі Беларусі Сяргей Квачан.

Паводле яго слоў, бібліятэка ўкараняе камп’ютарныя, інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, што ў сваю чаргу садзейнічае ўдасканаленню бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў. «Пачэсна, што ў святочных мерапрыемствах прымаюць удзел госці з Расіі, Азербайджана. Таксама віртуальна да нас далучацца калегі з Казахстана. Наш дыялог на канферэнцыі можа садзейнічаць больш эфектыўнаму супрацоўніцтву прэзідэнцкіх бібілятэк і цэнтраў у галіне інфарматызацыі, лічбавізацыі, удасканалення працэсаў бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў і фарміравання адзінай інфармацыйнай прасторы», — дадаў Сяргей Квачан.

«Мы адзіная бібліятэка на постсавецкай прасторы, якая спалучае ў сабе функцыі парламенцкай, прэзідэнцкай, урадавай і навуковай бібліятэкі. Вядома, наша самая галоўная задача — інфармаванне органаў улады, але мы з’яўляемся агульнадаступнай бібліятэкай. Напярэдадні юбілейных мерапрыемстваў мы арганізавалі міжнародную канферэнцыю, дзе абмяркоўваецца дзейнасць прэзідэнцкіх бібліятэк. Цяпер рыхтуецца пакет дакументаў на стварэнне альянсу прэзідэнцкіх бібліятэк, куды ўвойдуць бібліятэкі Беларусі, Расіі, Азербайджана і Казахстана. Мы абмяркоўваем некаторыя юрыдычныя тонкасці, паколькі ў нас не ўніфікаванае заканадаўства, але я думаю, што хутка ўсе пытанні вырашацца», — адзначыла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі Юлія Сярмяжка.

Яна падкрэсліла, што фонды бібліятэк папоўняць адзін аднаго алічбаванымі выданнямі. «Нашы сувязі з бібліятэкамі з Азербайджана і Расіі прасочваюцца з пасляваеннага перыяду. Фашысты знішчылі амаль усе нашы фонды, і для іх аднаўлення бібліятэкары ездзілі па рэспубліках былога Савецкага Саюза. У нашым фондзе прадстаўлена шмат азербайджанскіх кніг, таксама нам дапамаглі бібліятэкары з Санкт-Пецярбурга (тады Ленінграда). Вытрымаўшы столькі дзён блакады і захаваўшы кніжныя фонды, яны змаглі падзяліцца імі з іншымі пацярпелымі рэспублікамі», — растлумачыла Юлія Сярмяжка. Яна заўважыла, што цяпер у бібліятэцы прадстаўлена выстава «Суверэнная Беларусь», якая коратка знаёміць гасцей з дасягненнямі нашай краіны.

Фіналам святочных мерапрыемстваў стане ўрачысты сход з нагоды 90-годдзя з дня заснавання Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі, які адбудзецца 8 снежня ў зале пасяджэння Савета Міністраў. На святочным сходзе будуць падведзены вынікі работы бібліятэкі, прагучаць віншаванні з надыходзячым святам, а лепшыя супрацоўнікі будуць адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть