Спорт

Футбалісткі зборнай Беларусі згуляюць з кіпрыёткамі на старце кваліфікацыі ЧЕ


Фота з архіва

5 красавіка, Мінск . Футбалісткі нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць 5 красавіка стартавы паядынак адборачнага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы 2025 года,

У першым туры кваліфікацыйнай групы С1 падапечныя Юрыя Малеева ў кіпрскай Ахне сустрэнуцца з камандай Кіпра. Гэты матч рассудзіць англійская брыгада арбітраў на чале са Стэйсі Пірсан. У другі гульнявы дзень, 9 красавіка, там жа ў намінальна дамашнім паядынку беларускі згуляюць са зборнай Грузіі, якая сёння прыме ў Тбілісі каманду Літвы.

Групавы этап адборачнага турніру завершыцца 16 ліпеня. Прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю жаночага чэмпіянату Еўропы атрымаюць па дзве лепшыя каманды з чатырох квартэтаў лігі А. Астатнія сем пропускаў будуць разыграны ў стыкавых паядынках паміж астатнімі камандамі лігі А, а таксама лепшымі зборнымі з ліг В і С. Стыкавыя баталіі адбудуцца з 23 кастрычніка па 3 снежня 2024 года. Фінальны этап 14-га жаночага чэмпіянату кантынента пройдзе 2-27 ліпеня 2025 года на футбольных арэнах Швейцарыі, каманда якой вызвалена ад кваліфікацыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть