Палітыка

Беларусь і Кітай маюць намер умацоўваць міждзяржаўныя сувязі


Фота з архіва

16 красавіка, Мінск /Кар./. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў 16 красавіка правёў сустрэчу з кіраўніком міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі КНР Лю Цзяньчаа. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Бакі разгледзелі стан і перспектывы пашырэння беларуска-кітайскага супрацоўніцтва па многіх напрамках. Размова ішла таксама пра графік маючых адбыцца кантактаў на розных узроўнях.

У час перагавораў была выказана ўзаемная зацікаўленасць ва ўмацаванні міждзяржаўных сувязей, а таксама ўстанаўленні кантактаў паміж палітычнымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі Беларусі і Кітая з мэтай абмену вопытам.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть