Палітыка

Алейнік расказаў пра важнасць гістарычнага моманту і яркія дыпламатычныя поспехі 

22 студзеня, Мінск . Міністр замежных
спраў Сяргей Алейнік на ўрачыстым сходзе з выпадку 105-годдзя дыпламатычнай
службы Беларусі адзначыў асаблівую важнасць цяперашняга гістарычнага перыяду і
падзяліўся яркімі дыпламатычнымі поспехамі,

«Кожны з нас разумее і на сабе адчувае
вастрыню моманту, у які нам даводзіцца жыць і працаваць. Так, этап фарміравання
новага светапарадку, праз які мы праходзім, пераломны, а значыць — без
перабольшання вельмі і вельмі складаны, — заўважыў ён. — Але менавіта ў гэты
гістарычны момант мы замацоўваем месца нашай роднай Беларусі ў новай сістэме
міжнародных адносін. Ад таго, як мы спрацуем, будзе залежаць, наколькі будзе
чутны голас Беларусі на міжнароднай арэне, наколькі паспяхова будзе далей
развівацца наша краіна».

У гэтым, безумоўна, ёсць вялікая адказнасць для
дыпламатаў, але адначасова і гонар за вынік, якога ўдаецца дасягаць штодзённай
працай, дадаў кіраўнік МЗС. Паводле яго слоў, гэта выразна відаць на прыкладзе
апошніх пяці гадоў, калі з-за абставін (пандэміі, беспрэцэдэнтнага заходняга націску,
расійска-ўкраінскага процістаяння) давялося перакройваць напрамкі
знешнепалітычных і знешнеэканамічных намаганняў Беларусі і рабіць гэта
«максімальна выверана, аператыўна і эфектыўна».

«У нас ёсць важкія, важныя для краіны вынікі,
яркія дыпламатычныя поспехі», — канстатаваў міністр. Сярод такіх поспехаў
ён назваў выхад на беспрэцэдэнтны ўзровень адносін з Расіяй — стратэгічным
саюзнікам Беларусі.

«Наш экспарт у Расію за пяць гадоў дасягнуў
гістарычнага максімуму, павялічыўшыся практычна ўдвая. Другі год запар мы
выходзім на дадатнае сальда, чаго не было ніколі за гісторыю суверэннай
Беларусі», — сказаў Сяргей Алейнік.

Выніковымі і запамінальнымі, паводле яго ацэнкі,
былі старшынства Беларусі ў ЕАЭС, СНД і АДКБ. Адчувальны прагрэс дасягнуты на
вектары далёкай дугі, рэкордна вырасла колькасць і эфектыўнасць кантактаў з
гэтымі краінамі, асабліва на вышэйшым і высокім узроўнях. «Адносіны
ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства ўстаноўлены з Кітаем.
Істотныя зрухі адбыліся ў нарошчванні супрацоўніцтва Беларусі з краінамі
Глабальнага Поўдня ў шматбаковым і двухбаковым фарматах», — пералічыў
кіраўнік МЗС.

Ён таксама звярнуў увагу на прарыў па ўступленні ў
ШАС — у гэтым годзе  плануецца завяршыць
працэс юрыдычнага афармлення паўнапраўнага членства Беларусі ў гэтай
арганізацыі. Не за гарамі далучэнне да БРІКС.

Разам з тым міністр адзначыў глыбокі крызіс у
адносінах з Захадам.

«Але нам удалося агульнымі намаганнямі
паспяхова і даволі эфектыўна процістаяць заходняму націску. Усё гэта дзякуючы
сістэмнай рабоце, нестандартным рашэнням як у частцы процідзеяння палітычным
дэмаршам, так і эканамічным санкцыям», — сказаў ён.

Асаблівы акцэнт Сяргей Алейнік зрабіў на значных
поспехах у знешнеэканамічнай дзейнасці. Так, за апошнія пяць гадоў беларускі
экспарт тавараў вырас амаль на 20 працэнтаў. Беларусь гандлюе больш як з 210
краінамі свету, і гэта нягледзячы на націск, санкцыі і ілюзію ізаляцыі з боку
недружалюбных краін.

Разам з тым дыпламатам даводзілася і жорстка
адстойваць інтарэсы Беларусі на шматбаковых пляцоўках, процідзейнічаючы адкрыта
палітызаваным антыбеларускім рашэнням і ініцыятывам.

«Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы прадаўжалі,
прадаўжаем і будзем прадаўжаць развіваць выключна аб’яднальны парадак
дня», — падкрэсліў міністр.

Кіраўнік МЗС падзякаваў калектывам міністэрства і
загранустаноў за штодзённую карпатлівую працу на ўсіх шматгранных напрамках
дзейнасці дыпслужбы: «Наша работа дае магчымасць атрымліваць адчувальны
вынік для краіны і забяспечваць работу нават у няпростых геапалітычных і
складаных эканамічных умовах». «За работнікамі МЗС склаўся імідж дзяржаўных
служачых са знакам якасці. У Год якасці разлічваю, што наш калектыў, нягледзячы
на кампактны склад і ўсё большую палітру задач і геаграфію, і ў далейшым будзе
дастойна пашыраць інтарэсы роднай Беларусі», — рэзюмаваў Сяргей
Алейнік. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть