Палітыка

Назараў: дзякуючы актыўнаму дыялогу на вышэйшым узроўні ўзбекска-беларускае ўзаемадзеянне выйшла на высокі ўзровень


Рахматула Назараў

19 лютага, Мінск . Дзякуючы актыўнаму дыялогу на вышэйшым узроўні ўзбекска-беларускае ўзаемадзеянне выйшла на высокі ўзровень. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Рахматула Назараў у час круглага стала «Узбекістан і Беларусь — партнёрства, праверанае часам» у прэс-цэнтры .

Дыпламат падкрэсліў, што развіццё супрацоўніцтва з Беларуссю важнае для Узбекістана. У мінулым годзе краіны перасягнулі 30-гадовую мяжу з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. «За кароткі гістарычны перыяд Ташкент і Мінск змаглі выбудаваць сапраўды цесныя, даверныя сувязі», — заўважыў Рахматула Назараў.

«У апошнія гады ўзбекска-беларускае ўзаемадзеянне выйшла на яшчэ больш высокі ўзровень, што дазволіла раскрыць шырокі патэнцыял нявыкарыстаных рэзерваў у супрацоўніцтве. Пераважна гэтаму садзейнічалі дружалюбныя і братэрскія адносіны паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў — Шаўкатам Мірзіёевым і Аляксандрам Лукашэнкам», — падкрэсліў Рахматула Назараў.

Ён звярнуў увагу, што за апошнія шэсць гадоў адбыўся шэраг узаемных візітаў. У прыватнасці, у верасні 2018 года Прэзідэнт Беларусі наведаў Ташкент, а ў жніўні 2019 года кіраўнік Узбекістана — Мінск. Акрамя таго, лідары дзвюх краін рэгулярна ўзаемадзейнічаюць у рамках міжнародных арганізацый — Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, СНД і ЕАЭС і іншых міжнародных структур.

Пасол назваў гістарычным нядаўні афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан. «Падрыхтоўка да візіту была каласальнай», — сказаў дыпламат, заўважыўшы пры гэтым, што сустрэчам на вышэйшым узроўні папярэднічалі пашыраныя перагаворы з удзелам профільных міністраў, кіраўнікоў рэгіёнаў і галін дзвюх краін. «У нас ажыятаж быў, што кіраўнік Беларусі наведвае Узбекістан», — расказаў Рахматула Назараў.

Акрамя таго, з поспехам прайшлі другі Форум рэгіёнаў і пасяджэнне Дзелавога савета, у рабоце якіх прынялі ўдзел больш за 350 прадстаўнікоў бізнесу і рэгіёнаў. «Па выніках падпісана больш за 100 дакументаў, у ліку якіх інвестыцыйныя пагадненні, экспартныя і імпартныя кантракты. А ў пачатку лютага па лініі гандлёва-прамысловых палат Беларусь наведала вялікая бізнес-дэлегацыя ў складзе амаль 100 чалавек, і па ўсіх рэгіёнах праводзілі мерапрыемствы. Паміж дзелавымі коламі падпісаны шматмільённыя кантракты», — дадаў пасол.

Узбекскі бок разлічвае на паспяховую рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей. «Кіраўнікамі нашых краін пастаўлена задача давесці ўзаемны тавараабарот да $1 млрд. Думаю, гэта ўдасца зрабіць», — запэўніў кіраўнік дыпламатычнай місіі Узбекістана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть