Грамадства

БЕЛАЗ прэзентаваў навінкі тэхнікі: газавы і электрычны самазвалы

11 красавіка, Жодзіна . ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг» у рамках міжнароднай канферэнцыі «Электрыфікацыя горнага траспарту» прадставіў БЕЛАЗ-7513Р — першы ў свеце 130-тонны газавы кар’ерны самазвал, БЕЛАЗ-7513Е — 120-тонны самазвал на акумулятарных батарэях і іншую тэхніку,

«Укараненне новых тэхналогій у здабычу карысных выкапняў — гэта не толькі эканоміка, але і экалогія. Сёння на канферэнцыі мы хочам паказаць, што акрамя дызельнага паліва кар’ерны транспарт працуе і на альтэрнатыўных крыніцах энергіі. Гэта электрычны ток, звадкаваны прыродны газ, вадарод. Таксама мы прадстаўляем сёння менавіта гэту лінейку тэхнікі, якая далей гатова паступаць для работы ў кар’еры для здабычы карысных выкапняў», — сказаў журналістам генеральны канструктар прадпрыемства Аляксандр Наскавец.



 Паводле яго слоў, самая галоўная навінка — кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 120 т, які працуе ад акумулятарных батарэй і 130-тонны кар’ерны самазвал, які працуе на звадкаваным прыродным газе. «Таксама сёння прадстаўлены дызель-тралейвозны кар’ерны самазвал, прататып вадароднага самазвала, які мы ўжо выпрабавалі і да канца года гатовы доследны ўзор паставіць у гаспадаркі для правядзення эксплуатацыйных выпрабаванняў», — паведаміў ён.



Аляксандр Наскавец адзначыў, што БЕЛАЗ прадастаўляе не толькі кар’ерныя самазвалы, але і інфраструктуру для іх. Гэта зарадныя станцыі, заводы па звадкаванні прыроднага газу, заводы па атрыманні і звадкаванні вадароду. «Мы прадстаўляем комплекс паслуг для таго, каб перайсці на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі», — падкрэсліў ён.



ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг» праводзіць міжнародную канферэнцыю «Электрыфікацыя горнага транспарту». Канферэнцыя сабрала больш за 160 ключавых партнёраў БЕЛАЗа з краін СНД і Азіі. Мерапрыемства ўключае прэзентацыю новай тэхнікі на выпрабавальным палігоне, а таксама сесію з дакладамі прадстаўнікоў ААТ «БЕЛАЗ» і запрошаных спікераў з ліку яго партнёраў.

ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг» — адзін з буйнейшых сусветных вытворцаў кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці.

Фота Таццяны Матусевіч

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть